Праваабаронцы і беларусы замежжа пратэстуюць супраць фальсыфікацыі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.09.2016 15:43
Экспэрты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» крытыкуюць унясеньне зьменаў у парадак назіраньня.
www.svaboda.org
Напярэдадні асноўнага дня галасаваньня ЦВК унесла змены ў Палажэньне аб парадку накіраваньня назіральнікаў у выбарчыя камісіі, зьвёўшы да мінімуму колькасьць давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты. Адзначаючы хуткі і таемны характар унясеньня гэтых зьменаў, экспэрты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» расцэньваюць гэта як палітычны крок, скіраваны на зьніжэньне празрыстасьці падліку галасоў.
У сваю чаргу каля консульства Беларусі ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг супраць фальсыфікацыйнай сыстэмы выбараў у Беларусі.
Сабралася моладзь, якая скандавала лёзунгі. «Ярмошыну на нары!», «Ярмошыну пад суд!», «Мы за справядлівыя выбары», «Выбары фальшывыя», «Улада нелегiтымная», «Фальсыфікатары выбараў пойдуць пад суд», «Лукашэнка, сыxодзь», «Беларусь без дыктатуры».
Сярод выступоўцаў былі Зянон Пазьняк, Віталь Зайка, Тацьцяна Красоўская. Мітынг быў арганізаваны Бруклінскім аддзелам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня.
spring96.org/svaboda.org/нг