Каля 600 заявак атрымана для ўдзелу ў кінафэстывалі „Лістапад”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2016 07:15
ХХIII Менскі міжнародны кінафэстываль „Лістапад” пройдзе ў Менску з 4 па 11 лістапада 2016 году.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Каля 600 заявак атрымана для ўдзелу ў кінафэстывалі „Лістапад”. Аб гэтым стала вядома на паседжаньні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта фэстывалю, якое прайшло пад старшынствам намесьніка прэм'ер-міністра Натальлі Качанавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўраду.
На паседжаньні разгледжаны пытаньні, зьвязаныя, у прыватнасьці, з канцэпцыяй фэстывалю, яго інфармацыйным забесьпячэньнем, удзелам замежных гасьцей, падрыхтоўкай аб'ектаў і вонкавым афармленьнем гораду, а таксама фінансавыя пытаньні. Натальля Качанава адзначыла, што ўсё рэалізуецца ў адпаведнасьці з пастаўленымі задачамі. Таксама яна запэўніла, што фэстываль пройдзе на высокім узроўні.
Як паведаміў міністар культуры Барыс Сьвятлоў, для ўдзелу ў фэстывалі атрымана 594 заяўкі на ігравыя, дакумэнтальныя й дзіцячыя фільмы.
ХХIII Менскі міжнародны кінафэстываль „Лістапад” пройдзе ў Менску з 4 па 11 лістапада 2016 году. Дэвіз форуму – „Насустрач натхненьню”-
belta.by/аз