Суд скасаваў штраф, накладзены на актывістку БНФ 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.09.2016 15:01
                    
                                 
                
                
                    Штраф прысудзілі за тое, што Натальля Ільініч „кепска пасьвіла цяля”. 
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com
Foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Пухавіцкі раённы суд 5 жніўня адправіў на перагляд пастанову начальніка мясцовага ДАІ, у адпаведнасьці зь якой кандыдатка ў дэпутаты ад Партыі БНФ Натальля Ільініч мусіла сплаціць штраф за тое, што быццам бы „пакінула жывёлу без нагляду” на дарозе, праз што адбылося дарожна-транспартнае здарэньне.
9 ліпеня начальнік ДАІ РАУС Пухавіцкага раёну вынес пастанову, якой Натальля Ільініч прызнаная вінаватай у адміністратыўным правапарушэньні паводле артыкула 18.23 КаАП „Парушэньне правілаў дарожнага руху пешаходам”.
Пры гэтым памер штрафу незвычайны: у пастанове зафіксавана, што штраф складае пяць базавых адзінак, але пры гэтым адзначана, што ў грашовым вымярэньні Натальля Ільініч мусіць сплаціць у бюджэт 1050 дэнамінаваных рублёў. Між тым пасьля дэнамінацыі памер базавай адзінкі складае 21 новы рубель — значыць, сума штрафу 105 руб., а не 1050.
„На самой справе мы гналі карову з маленькім цяляткам з поля ўтраіх з суседкамі. Калі жывёла ўжо была на мастку і вароты ў двор адчынены, па нашай паласе пад’ехаў чырвоны аўтамабіль, спыніўся і прасыгналіў проста на вуха жывёле. Цяля спалохалася і выскачыла паміж намі на дарогу, а ў гэты час па другой паласе нёсься на вялікай хуткасьці другі аўтамабіль. Жывёліна трапіла пад яго”, - сказала Натальля Ільлініч.
Суд накіраваў справу зноў у ДАІ РАУС Пухавіцкага раёну „для высьвятленьня ўсіх абставінаў”.
svaboda.org/аз