Logo Polskiego Radia
Print

Дачка генэрала Андэрса прыняла ўдзел у адкрыцьці выставы ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.09.2016 13:12
Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел вышэйшыя прадстаўнікі беларускіх уладаў.
Regierungsbeauftragte für internationalen Dialog Anna Maria Anders (r).Regierungsbeauftragte für internationalen Dialog Anna Maria Anders (r).Bild: minsk.msz.gov.pl

Упаўнаважаная па пытаньнях міжнароднага дыялёгу Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы Анна Марыя Андэрс запаліла зьнічкі на магілах польскіх жаўнераў у горадзе Івянец, у заходняй частцы Беларусі. У сваю чаргу ў Менску яна прынялa ўдзел у адкрыцьці выставы пад назвай „Беларусы ў другім Польскім корпусе. Невядомыя старонкі другой сусьветнай вайны”.

Выстава была адкрыта ў Музэі Вялікай Айчыннай вайны. На цырымоніі, прысьвечанай удзелу беларусаў у баявым шляху арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, прынялі ўдзел намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына й намесьнік міністра культуры Васіль Чэрнік.

Міністар Анна Марыя Андэрс сказалa Польскаму радыё, што адкрыцьцё выставы ў Беларусі, гэта важная справа, а дата 1 верасьня – сымбалічная. Яна адзначыла, што прысутнасьць на цырымоніі прадстаўнікоў уладаў Беларусі станоўча сьведчыць пра пэрспэктыву нармалізацыі двухбаковых адносінаў.

Анна Марыя Андэрс: Прысутнасьць гэткіх важных асобаў важная й сымбалічная. Таму я спадзяюся, што цягам часу будзе ўсё лепш.

Выстава зьяўляецца вынікам працы беларускага гісторыка й калекцыянэра Ігара Мельнікава - выпускніка Варшаўскага Ўнівэрсытэта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт