Збоі ў працы банкаўскіх картак магчымы ў Беларусі 4 верасьня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.09.2016 14:11
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр просіць прабачэньня за нязручнасьці.
creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0
Збоі ў працы банкаўскіх картак магчымы ў Беларусі ноччу 4 верасьня, інфармуе афіцыйны сайт ААТ „Банкаўскі працэсінгавы цэнтр”.
„З 2.00 да 7.00 4 верасьня будуць праводзіцца тэхналягічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу. Таму ў пазначаны час магчымы перапынкі ў абслугоўваньні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі нашага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, самаабслугоўваньня, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу ААТ „Банкаўскі працэсінгавы цэнтр”, - гаворыцца ў паведамленьні на сайце.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр просіць прабачэньня за дастаўленыя нязручнасьці.
ААТ „Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” - буйнейшае прадпрыемства ў Беларусі па абслугоўваньні тэрмінальнага абсталяваньня, устаноўленага ў арганізацыях гандлю й сэрвісу для разьлікаў з выкарыстаньнем банкаўскіх картак.
belta.by/аз