Logo Polskiego Radia
Print

Алесь Бяляцкі не балатаваўся на выбарах кіраўніцтва FIDH

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2016 18:08
Былы палітвязень Алесь Бяляцкі завяршыў свае паўнамоцтвы ў якасьці віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека
Foto: IAR/Krystian Dobuszyński

Беларускі праваабаронца, былы палітвязень Алесь Бяляцкі завяршыў свае паўнамоцтвы ў якасьці віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) па выніках трэцяга тэрміну на гэтай пасадзе.

Кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" не выстаўляў сваёй кандыдатуры на чарговых выбарах арганізацыі, якія адбыліся на 39-м кангрэсе FIDH, 23-27 жніўня, які прайшоў ў Ёханэсбургу (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), паведамляе сайт Вясны.

У выбарах новага складу кіраўніцтва FIDH прынялі ўдзел 178 членаў фэдэрацыі з 120 краін. Ад цэнтру "Вясна", які ўваходзіць у ФІДГ з 2004 года, галасаваў юрыст арганізацыі Валянцін Стэфановіч.

Алесь Бяляцкі, які з 2007 года зьяўляўся віцэ-прэзыдэнтам FIDH па ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, увайшоў у падліковую камісію. Пераемнікамі беларускага праваабаронцы на пасадзе віцэ-прэзыдэнта па рэгіёне сталі Артак Кіракасян, кіраўнік Інстытута грамадзянскай супольнасьці (Армэнія), і Талекан Ісмаілава, кіраўнік арганізацыі «Бір Дуйно Кыргызстан». Усяго было абрана 15-віцэ прэзыдэнтаў па розных рэгіёнах сьвету.

Прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека абраны грэцкі навуковец і актывіст Дзімітрыс Хрыстопулос.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт