Logo Polskiego Radia
Print

У верасьні зноў пачне курсіраваць цягнік Горадня - Кракаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.08.2016 17:19
Сувязь паміж Горадняй і Кракавам была спыненая ў мінулым годзе, паколькі цягнікі былі нерэнтабэльныя.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

У верасьні зноў пачнуць курсіраваць цягнікі на лініі і Горадня-Кракаў. Упершыню вагоны будуць купэйнага тыпу, а да культурнай сталіцы Польшчы можна будзе дабрацца прыкладна за восем гадзін. Першы склад адправіцца ў дарогу ўжо 4 верасьня.

Чыгуначная сувязь паміж Горадняй і Кракавам была спыненая ў мінулым годзе, паколькі цягнікі былі нерэнтабэльныя.

Дзякуючы грашовай датацыі з польскага бюджэту, міжнародны цягнік зноў будзе курсіраваць з Горадні ў Беласток і назад. Каб акупіць спадзяваныя выдаткі, маршрут працягнулі ня толькі да Варшавы, але і да Кракава. Польскі цягнік на трасе ўпершыню будзе мець камфартабэльныя вагоны купэйнага тыпу зь мяккімі сядзеньнямі.

tut.by/нг



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт