Корпус беларускага рэактара будзе заменены
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.08.2016 12:03
"Расатам" выканае патрабаваньне Беларусі аб неабходнасьці замены пашкоджанага корпуса рэактара Астравецкай АЭС.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0
"Будзем абмяркоўваць з заказчыкам дэталі, зьвязаныя зь яго рэалізацыяй", - заявілі ў расейскай кампаніі.
Учора беларускі бок паведаміў, што корпус атамнага рэактара павінен быць паменены.
Замена корпуса зьменіць тэрміны здачы БелАЭС (першы блёк павінен пачаць працу ў 2018 годзе, другі - у 2020-м).
Аварыя на будове АЭС у Астраўцы адбылася 10 ліпеня. Аднак грамадзтва аб гэтым даведалася прыкладна праз тры тыдні, дзякуючы незалежным СМІ. Падчас перамяшчэньня корпус рэактара ўпаў і, па некаторых зьвестках, быў пашкоджаны.
ав