Купчына: Для назіральнікаў у Беларусі будуць створаныя ўсе ўмовы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.08.2016 13:01
                    
                                 
                
                
                    Віцэ-міністар МЗС Беларусі запэўнівае, што ўлады зацікаўлены ў транспарэнтнасьці выбараў.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 5 жніўня сустрэлася з кіраўніком назіральнай місіі СНД, выканаўчым сакратаром Садружнасьці Сяргеем Лебедзевым. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі ход бягучай выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама шэраг пытаньняў, зьвязаных з арганізацыяй міжнароднага назіраньня.
Купчына запэўніла Лебедзева ў тым, што для дзейнасьці міжнародных назіральнікаў у Беларусі будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы.
Яна таксама пацьвердзіла зацікаўленасьць беларускага боку ў правядзеньні маючых адбыцца выбараў „у атмасфэры максымальнай транспарэнтнасьці і ў поўнай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі” Беларусі, адзначаецца ў паведамленьні.
belapan.com/аз