Тацьцяна Караткевіч падала дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.07.2016 18:44
Тацьцяна Караткевіч удзельнічала ў выбарах 2015 года ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.
zapraudu.info
У пятніцу, 29 ліпеня, экс-кандыдатка ў прэзыдэнты, сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч падала дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты па Кастрычніцкай акрузе № 97 Менска.
«Тры тыдні я й мая каманда зьбіралі подпісы: хадзілі па кватэрах, стаялі ў пікетах. У выніку сабралі 1.400 подпісаў», – паведаміла яна БелаПАН.
Караткевіч спадзяецца, што яе зарэгіструюць і што яна зможа «яшчэ больш людзей азнаёміць з праграмай «Гавары праўду», яе бачаньнем будучыні». «Шмат людзей, якія падыходзяць да мяне, кажуць мне, каб я ішла наперад, жадаюць посьпеху», – сказала палітык.
Караткевіч адзначыла, што астатнія прэтэндэнты ў дэпутаты ад «Гавары праўду» будуць падаваць дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты 1 жніўня.
Якіх-небудзь прэтэнзій з боку акруговай камісіі да яе ініцыятыўнай групы не было, адзначыла Караткевіч.
З 29 прэтэндэнтаў толькі пяцёра маюць вопыт удзелу ў парлямэнцкіх выбарах у якасьці кандыдатаў у дэпутаты, дзьве траціны – увогуле ня мелі дачыненьня да актыўнай палітыкі.
Тацьцяна Караткевіч удзельнічала ў выбарах 2015 года ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.
вс