Нацбанк рыхтуецца адмяніць абавязковы продаж валюты
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.07.2016 15:17
Гэта вынікае з распрацаванага праекта Стратэгіі разьвіцьця фінансавага рынку Беларусі на 2016—2020 гады.
Foto: Flickr.com/CC BY-ND 2.0
Згодна з дадзеным дакумэнтам, Нацбанк плянуе паэтапна зьніжаць у бліжэйшыя 5 гадоў нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі. Пасьля чаго фінансавыя ўлады маюць намер цалкам адмяніць інстытут абавязковага продажу валютнай выручкі.
Апроч таго, рэгулятар зьбіраецца адмяніць існуючыя абмежаваньні на мэтавае набыцьцё замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку.
Пакуль у Беларусі дзейнічае мэтавы характар набыцьця валюты — суб'екты гаспадараньня могуць яе набыць толькі для пагашэньня наяўных абавязацельстваў у замежнай валюце. Дзейнічае таксама абавязковы продаж валютнай выручкі — 30% атрыманай выручкі экспарцёры абавязаныя прадаваць на біржы.
Паводле Наша Ніва/Белапан/юл