Боепрыпасы часоў ВАВ выяўленыя на беразе Буга
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        22.07.2016 11:38
                    
                                 
                
                
                    Скрыня з боепрыпасамі была заўважана каля выспы Пагранічны.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Берасьцейскія пагранічнікі на беразе Заходняга Буга выявілі снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Берасьцейскай Чырвонасьцяжнай памежнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага. Выпадак адбыўся 21 ліпеня.
Вайскоўцы пагранзаставы «Брэст» ім. А.М. Кіжаватава несьлі службу ўздоўж дзяржаўнай мяжы, якая праходзіць па рацэ Заходні Буг. Патрулюючы тэрыторыю на катэры, памежнікі заўважылі каля выспы Пагранічны вымытую вадой з грунту драўляную скрыню. Яна апынулася запоўненая боепрыпасамі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай службы, якія прыбылі на месца здарэньня, вынялі й вывезьлі небясьпечную знаходку для далейшага зьнішчэньня на падрыўную пляцоўку.
БелТА/ав