Беларусы танна прадаюць калійныя ўгнаеньні
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.07.2016 15:59
БКК падпісала дамову наконт продажу ў Кітай вялікай партыі калійных угнаенняў коштам 219 даляраў за тону.
vandrouka.by
Беларуская калійная кампанія (БКК), якая належыць дзяржаўнаму аб'яднанню «Баларуськалій», падпісала дамову наконт продажу ў Кітай вялікай партыі калійных угнаенняў коштам 219 даляраў за тону. Назіральнікі адзначаюць, што гэты кошт на 30% меншы за леташнія кошты на рынку калійных угнаенняў у Кітаі.
Пагадненьне падпісана з кансорцыюмам кітайскіх кампаній (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) і будзе дзейнічаць да канца 2016 года.
Кошты на рынку калійных угнаеньняў абваліліся летась пасьля разрыву партнэрскіх стасункаў паміж «Беларуськаліем» і расейскім вытворцам калійных угнаеньняў «Уралкаліем» і прадаўжаюць зьніжацца.
Экспэрты прагназуюць, што цягам некалькіх гадоў кошты на поташ (прыняты ў свеце назоў калійных угнаеньняў) будуць вагацца ад 200 да 300 даляраў за тону. Паводле звестак БКК, месяц таму кампанія падпісала кантракт з Індыяй на пастаўкі калійных угнаеньняў з коштам 227 даляраў за тону.
Charter'97/нг