На Беларусь NATO глядзіць як на сатэліта Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.07.2016 15:56
                    
                                 
                
                
                    А. Сівіцкі: Калі Расея праявіць агрэсію да балтыйскіх дзяржаў, то мы аўтаматычна яе падтрымаем.
                
                
                    
                         Foto: Flickr.com/NATO
Foto: Flickr.com/NATO
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь на саміце NATO разглядалася выключна як сатэліт Расеі. Калі Расея праявіць агрэсію супраць балтыйскіх дзяржаў, Лукашэнка аўтаматычна яе падтрымае – мяркуе кіраўнік беларускага Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных дастдледаваньняў Арсень Сівіцкі, які з групай беларускіх экспэртаў прысутнічаў на саміце ў якасьці незалежнага назіральніка.ю
“NATO разглядае Беларусь у якасьці вайскова-палітычнага хаўрусніка Расеі. Уважаецца, што, калі Расея праявіць агрэсію да балтыйскіх дзяржаў, то мы аўтаматычна яе падтрымаем», - сказаў Сівіцкі і дадаў, што паміж NATO і Беларусьсю самы нізкі з усіх постсавецкіх краін узровень супрацоўніцтва.
Таксама Сівіцкі дадаў, што ў Альянсе ўспрымаюць даволі скептычна нядаўнія заявы Уладзіміра Макея аб неабходнасці хутчэйшай арганізацыі дыялогу паміж Беларуссю і NATO.
На думку заходніх стратэгаў, самым імаверным сцэнаром канфлікту паміж Расеяй і NATO будзе гібрыдная вайна ў Балтыі. А для яе паспяховага вядзеньня, Расеі трэба кантраляваць тэрыторыю Беларусі, бо з яе тэрыторыі ствараць пагрозы нашмат прасьцей.
Наша Ніва/нг