Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці затрымалі чачэнца, які падазраецца ў вярбоўцы баевікоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2016 17:17
Яго спынілі падчас пасадкі на міжнародны цягнік Берасьце — Тэрэспаль.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Берасьці затрымалі чачэнца, які падазраецца ў вярбоўцы баевікоў для Ісламскай дзяржавы. Як паведаміў 1 ліпеня тэлеканал АНТ, 22-гадовы ўраджэнец Чачні вербаваў баевікоў і спрабаваў выехаць у Заходнюю Эўропу. Замежніка спынілі падчас пасадкі на міжнародны цягнік Берасьце — Тэрэспаль.

Апэрацыю праводзілі разам з расейскімі сілавікамі. Паводле іх інфармацыі, на сваёй радзіме малады чалавек працаваў на забароненую тэрарыстычную групоўку, і па меншай меры адзін з завербаваных ім тэрарыстаў стаў сьмяротнікам.

Як распавёў затрыманы, з Масквы да Менска ён прыехаў на маршрутным таксі. Затым перасеў на цягнік і зьбіраўся трапіць у Польшчу. І дзейнічаў не адзін, а з саўдзельнікамі.

„Двое з членаў гэтай злачыннай групы былі затрыманыя на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Найбольш радыкальны член гэтай злачыннай групы змог выехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Пры затрыманьні грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі адмаўляў сваё дачыненьне да дзеяньняў Ісламскай дзяржавы, спрабаваў схаваць сапраўдную мэту яго праезду праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — распавёў у эфіры тэлеканала начальнік галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй МУС Беларусі Аляксандр Лаўруковіч.

Цяпер чачэнца прымусова вышлюць у Расею, дзе на яго ўжо завялі крымінальную справу за арганізацыю незаконнага ўзброенага фармаваньня.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт