У Беларусі засталося толькі 20 мядзьведзяў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.06.2016 13:15
                    
                                 
                
                
                    Белстат: за год папуляцыя мядзьведзяў у Беларусі скарацілася ў 6 разоў.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйны здымакPhoto: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымакPhoto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Белстат апублікаваў дадзеныя аб колькасьці асноўных відаў паляўнічых жывёлаў. Каго ў беларускіх лясах паболела, а каго паменела?
Найбольшая папуляцыя ў зайцаў — іх 159 тысяч (прырост за год 7 тысяч). Усьлед ідуць вавёркі — 118 тысяч (+16 тысяч).
Амаль аднолькавая колькасьць казуляў (75 тысяч, +3 тысячы) і баброў (72 тысячы, +9 тысячы).
Расьце й колькасьць ласёў. Іх цяпер 32 тысячы (+2 тысячы). Прыблізна столькі ж разьвялося андатраў (30 тысяч) і лісаў (27 тысяч).
А вось дзікоў, якіх некалькі гадоў таму, да пачатку эпідэміі сьвіной чумы, было каля 80 тысяч, цяпер засталося толькі 8 тысяч.
Але найбольш за год пацярпела папуляцыя мядзьведзяў. У папярэднія гады ў Беларусі фіксавалася 110-120 асобін, а летась засталося 20 мядзьведзяў. У Белстаце запэўнілі, што гэта не абдрукоўка, а праўдзівыя зьвесткі.
nn.by/аз