Logo Polskiego Radia
Print

Андрэй Бандарэнка папярэдзіў пра галадоўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.06.2016 16:07
Бандарэнка баіцца, што яму могуць дадаць яшчэ 2 гады турмы да тэрміну, які ўжо адбыў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, якога трымаюць у магілёўскай турме паводле прысуду за злоснае хуліганства, папярэдзіў адміністрацыю ўстановы, што гатовы распачаць галадоўку з патрабаваньнем тэрміновай сустрэчы з прадстаўніком АБСЭ.

Прычынай пратэсту Бандарэнка назваў пагрозы дадаць яму яшчэ два гады зьняволеньня да тэрміну, які ён ужо адбыў. Пра верагоднасьць галадоўкі Андрэя Бандарэнкі паведаміў ягоны бацька Валер Бандарэнка.

„Ад Андрэя прыйшоў ліст, што сытуацыя пагаршаецца й ён папярэдзіў турэмнае начальства, што распачне галадоўку, калі ўсё будзе гэтак жа працягвацца”, - распавёў Валер Бандарэнка.

„Яго трымаюць у ізаляцыі, зь ім забаронена размаўляць іншым вязьням, яму — зь імі. Я неаднаразова скардзіўся на такія ўмовы, але нічога не дапамагае”, — паведаміў бацька вязьня.

Былы кіраўнік арганізацыі абароны правоў вязьняў „Плятформа” Андрэй Бандарэнка ў 2014 годзе быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства. На судзе Бандарэнка прызнаў віну часткова й заявіў, што супроць яго спэцслужбы зладзілі правакацыю. Меркаваньні беларускіх праваабаронцаў наконт справы Андрэя Бандарэнкі разышліся. Адны мяркуюць, што пакараньне, якое атрымаў калега, адпавядае судовай практыцы, іншыя патрабуюць прызнаньня, што справа Бандарэнкі палітычна матываваная й яе трэба перагледзець.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт