Logo Polskiego Radia
Print

Пяты Ўсебеларускі народны сход праходзіць у Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2016 13:52
Галоўная мэта на бягучую пяцігодку – павышэньне якасьці жыцьця насельніцтва.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Пяты Ўсебеларускі народны сход праходзіць у Палацы Рэспублікі ў Менску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дэлегаты сходу абмяркуюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011-2015 гады й асноўныя палажэньні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2016-2020 гады.

Галоўная мэта на бягучую пяцігодку – павышэньне якасьці жыцьця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасьці эканомікі, прыцягненьня інвэстыцый і інавацыйнага разьвіцьця. Для дасягненьня пастаўленых мэтаў разьвіцьцё краіны будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як інвэстыцыі, занятасьць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,5 тыс. чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадзтва: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сфэры й СМІ, вайскоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў, пэнсіянэры. Сярод дэлегатаў сходу таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня, прадпрыемстваў і арганізацый, парлямэнтарыі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадзкіх аб'яднаньняў. На форум запрошаны каля 150 гасьцей, у тым ліку амаль 100 – з-за мяжы.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт