Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Нямеччыны напісаў адкрыты ліст беларусам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2016 12:09
Зварот зьвязаны з гадавінай пачатку Вялікай айчыннай вайны.
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Photo: hoferichter/flickr/Commercial use allowed

У рэдакцыю газэты «СБ – Беларусь сегодня» зьвярнулася Пасольства Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ў Беларусі з просьбай апублікаваць на старонках «СБ» зварот з нагоды пачатку Вялікай айчыннай вайны міністра замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэра Штайнмаера.

У лісьце, між іншым, адзначаецца, што «немцы бязьмерна ўдзячныя расейцам, украінцам, беларусам і іншым народам былога Савецкага Саюза за тое, што яны ў абліччы злачынстваў, учыненых III Рэйхам ад імя нямецкага народа, працягнулі нам руку ў знак прымірэньня. А таксама за тое, што на глебе траўматычнага вопыту вайны й жорсткай варожасьці, гвалту й варварства, пакут і гвалтоўнага перасяленьня магло ўтварыцца нешта, што абʼядноўвае нас, усталяваліся партнэрскія й нават сяброўскія адносіны».

Франк-Вальтэр Штайнмаер напісаў, што пасьля заканчэньня вайны прайшло 70 гадоў, а краіны падтрымліваюць плённыя дыпляматычныя, палітычныя, эканамічныя й культурныя сувязі з усімі дзяржавамі, якія ўтварыліся пасьля краху Савецкага Саюза.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт