БНФ ідзе на парлямэнцкія выбары самастойна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.06.2016 09:45
                    
                                 
                
                
                    Фронтаўцы гатовыя выставіць для ўдзела ў выбарах каля 70 кандыдатаў.
                
                
                    
                         Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (зьлева) і намесьнік Рыгор Кастусёў (справа)фота: sputnik.by
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (зьлева) і намесьнік Рыгор Кастусёў (справа)фота: sputnik.by
                     
                
                
                
               
                
                         Партыя БНФ  абвясьціла пра самастойны ўдзел у парлямэнцкай кампаніі. Пра гэта на  адмысловай прэс-канфэрэнцыі заявіла кіраўніцтва партыі. Фронтаўцы  адзначылі, што гатовыя выставіць для ўдзела ў выбарах каля 70  кандыдатаў.
Нягледзячы на фактычную адасобленасьць, БНФ заклікаў іншыя дэмакратычныя партыі й арганізацыі да супрацоўніцтва. «Дэмакраты пойдуць асобна, але мусяць дзейнічаць разам», – сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Парлямэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 верасьня.
паводле радыё рацыя/вс