Двое мужчын загінулі на прадпрыемстве "Гродна Азот"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.06.2016 15:18
                    
                                 
                
                
                    Пры правядзеньні агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         У выніку надзвычайнага здарэньня на ААТ "Гродна Азот" загінулі двое рабочых, паведаміла прэс-служба МНС.
6 чэрвеня ў 12.45 у МНС паступіла паведамленьне пра задымленьне ў адным з цэхаў прадпрыемства.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пры правядзеньні агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат, у выніку чаго сьмяротнае атручэньне парай атрымалі двое рабочых, яшчэ двое былі шпіталізаваны.
Работнікі МНС падавалі ваду для астуджэньня рэчыва. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.
БелаПАН/яс