Інтэрнэт-супольнасьць за тры дні сабрала палову сумы на кнігу пра Марцава
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.05.2016 15:51
Да паловы пятніцы 27 траўня праект спансаравалі больш за 120 чалавек, сабраўшы 64 млн рублёў, патрэбна 150 млн.
Пётр МарцаўФота: facebook.com
Інтэрнэт-супольнасьць сабрала каля паловы сумы, неабходнай для выданьня кнігі «Асьцярожна, Марцаў! 'Пра вядомага бізнэсмэна й журналіста, заснавальніка газэт “БДГ” i “Імя” Пятра Марцава.
Кампанію па зборы сродкаў на краудфандынгавай плятформе ulej.by 25 мая запусьціла аўтарка кнігі пра Марцава, галоўны рэдактар інтэрнэт-праекту kyky.org Саша Раманава. Каб выпусьціць тыраж, ёй неабходна сабраць 150 млн. рублёў (каля 7,5 тыс. даляраў).
Да паловы пятніцы 27 траўня праект спансаравалі больш за 120 чалавек, сабраўшы 64.725 млн. рублёў - каля 43% неабходнай сумы.
У апісаньні праекта аўтарка адзначыла, што гэтая кніга «будзе цікавая для ўсіх, хто хоча выжыць у Беларусі». «Гэта мэмуары ад першай асобы, без цэнзуры і недамовак. Напісана простай гутарковай мовай: з жартамі, моцным слоўцам і велізарнай колькасьцю дыялёгаў. Як гэта - правесьці дзяцінства ў доме Машэрава, зарабіць ў 1990 немаверныя грошы на паўкрымінальных апэрацыях і ўкласьці іх у журналістыку? Мець пяць жонак, газету "БДГ", часопіс "Імя", дамагчыся значэньня і ўплываў у рэспубліцы, а потым страціць усё?», - піша Раманава.
Кнігу пра Марцава журналістка стварала сем гадоў.
Рэдактарам кнігі “Асьцярожна, Марцаў” выступіў беларускі філёсаф Валянцін Акудовіч, карэктарам - дачка галоўнага героя кнігі Лізавета Марцава.
Пётр Марцаў нарадзіўся ў 1962 г, памёр 13 верасьня 2014 года ў сталічнай бальніцы з прычыны анкалягічнага захворваньня.
naviny.by/яс