Logo Polskiego Radia
Print

Былы паплечнік Караткевіч абвінаваціў яе ў фальсіфікацыі на выбарах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.05.2016 14:36
Былы паплечнік кандыдаткі на пасаду кіраўніка дзяржавы заявіў, што яна не сабрала неабходныя 100 тысяч подпісаў.
fot. Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Былы актывіст «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч абвінаваціў Тацьцяну Караткевіч у фальсыфікацыі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах. Былы паплечнік кандыдаткі на пасаду кіраўніка дзяржавы заявіў, што яна не сабрала неабходныя 100 тысяч подпісаў.

У ходзе прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе Яраслаў Берніковіч зьяўляўся каардынатарам па зборы подпісаў у Менску. Паводле яго слоў, за Тацьцяну Караткевіч сабралі 14 603 подпісы, пішуць «Белорусские новости».

Былы член «Гавары праўду» робіць выснову, што Караткевіч сабрала на палову менш подпісаў, чым таго патрабуе выбарчае заканадаўства для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты. ЦВК паведамляў аб пададзеных ёю 107,2 тысячы подпісаў, зь якіх сапраўднымі былі прызнаныя 105,2 тысячы.

Яраслаў Берніковіч адзначыў, што не мог раней распаўсюдзіць гэтую інфармацыю, так як быў зьвязаны пэўнымі абавязацельствамі. Пасьля зыходу з кампаніі ён вырашыў распавесьці аб ліпавых подпісах Караткевіч. Пры гэтым мужчына не баіцца таго, што на яго могуць падаць у суд за паклёп: «У мяне ёсьць сьведкі», – заяўляе Берніковіч.

«Белорусские новости»/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт