Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі нацыянальны кангрэс прайшоў пад адкрытым небам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.05.2016 12:26
Сябрам аргкамітэту кангрэсу было адмоўлена ў памяшканьні.
foto: svaboda.org

У Менску прайшоў Беларускі нацыянальны кангрэс пад адкрытым небам.

Устаноўчая сэсія Беларускага нацыянальнага кангрэсу прайшла каля помніка Янку Купалу. Сябрам аргкамітэту кангрэса было адмоўлена ў памяшканьні.

Удзел у сходзе прынялі некалькі соцень чалавек. Міліцыянты склалі пратаколы на некаторых удзельнікаў мерапрыемства.

Сход вялі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў. Кангрэс распачаўся зь вітальнага слова Станіслава Шушкевіча. Паводле яго словаў, Беларусь стала паліцэйскай дзяржавай.

На самым пачатку Кангрэс прагаласаваў за парадак дня, прапанаваны аргкамітэтам. З прамовамі выступіў грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык, прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч.

Сіўчык у прамове акрэсьліў мэту кангрэсу — аб’яднаць апазыцыю. «Калі не рабіць спробы аб’яднацца, будзем таптацца на месцы. Няма ў Беларусі надзеі, апроч яе сыноў» — падкрэсьліў Уладзімір Някляеў.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт