Лаўроў сустрэнецца з Лукашэнкам у рамках візыту ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.05.2016 15:49
15-16 траўня 2016 года міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візытам.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0
У ходзе візыту ў Беларусь кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сустрэнецца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе расейскае зьнешнепалітычнае ведамства.
«15-16 траўня 2016 года міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візытам. Праграмай знаходжаньня прадугледжаны сустрэча з прэзыдэнтам Беларусі Aляксандрам Лукашэнка, перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем, гутарка з палітолягамі, прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый, выкладчыкамі й студэнтамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта», – гаворыцца ў камэнтары дэпартамэнта інфармацыі й друку МЗС Расеі, разьмешчаным на сайце ведамства.
У ходзе візыту будзе прадметна абмяркоўвацца рэалізацыя прынятага падчас афіцыйнага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву 15 сьнежня 2015 года сумеснай заявы прэзыдэнтаў дзьвюх краін, а таксама Праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады, інфармуе МЗС.
Інтэрфакс/ав