Беларусь і Манака ўстанавілі дыпляматычныя адносіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        16.04.2016 14:19
                    
                                 
                
                
                    Манака стала 175-й дзяржавай, зь якой Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны.
                
                
                    
                         Photo: hellolapomme/flickr.com/Commercial use allowed
Photo: hellolapomme/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          Сумесная заява аб устанаўленьні дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю й Манака падпісана 15 красавіка ў пасольстве Беларусі ў Францыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
У адпаведнасьці з сумеснай заявай дыпляматычныя адносіны ўстаноўлены з даты яе падпісаньня й будуць разьвівацьца згодна са Статутам ААН і па міжнародным праве для ўмацаваньня міру й бясьпекі, на прынцыпах роўнасьці паміж дзяржавамі, павагі нацыянальнага сувэрэнітэту, незалежнасьці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасьці і неўмяшаньня ва ўнутраныя справы краін.
Устанаўленьне дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю й Манака будзе садзейнічаць разьвіцьцю двухбаковых адносін ва ўсіх сфэрах супрацоўніцтва, адзначылі ў пасольстве.
Манака стала 175-й дзяржавай, зь якой Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны.
belta.by/аз