Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыянт склаў пратакол не на тую асобу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.04.2016 15:03
Маёр міліцыі ў Гомелі склаў пратакол у дачыненьні да журналісткі - фрылянсэра Ларысы Шчыраковай за сюжэт, якога яна не зрабіла.
foto: pixabay.com

Маёр міліцыі Цэнтральнага РАУСа Гомеля Ўладзіслаў Шукель склаў адміністрацыйны пратакол у дачыненьні да журналісткі - фрылянсэра Ларысы Шчыраковай па артыкулу 22.9 КаАП: незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Журналістку вінавацяць у тым, што яна, вырабіла матэрыял, які тычыўся візыта прадстаўніка ААН па справах уцекачоў Бушардзі ў Гомельскай абласной арганізацыі таварыства Чырвонага крыжа.

Шчыракова сьцьвярджае, што яна не зьяўляецца аўтарам гэтага матэрыялу.

"Я насамрэч прысутнічала на сустрэчы Бушардзі з украінскімі ўцекачамі, але мэта мая была пазнаёміцца з уцекачамі, дамовіцца на здымкі. Я зрабіла некалькі кадраў як адбывалася размова пасла з уцекачамі і запісала зь ім інтэрв'ю. Потым я выпадкова выдаліла гэты матэрыял з флэшкарты. Прадстаўніца Чырвонага крыжа дакладна сказала, што я не брала ў яе інтэрв'ю (якое было ў сюжэце Белсату), але маёр Шукель усё роўна склаў пратакол".

Нагадаем, гэта ўжо сёлета шосты пратакол у дачыненьні да журналісткі Ларысы Шчыраковай. Тры суды скончыліся штрафамі ў памеры каля 15 млн рублёў, дзьве адміністрацыйныя справы былі спынены.

spring96.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт