Чацьвёра атручаных дзяцей знаходзяцца ў рэанімацыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.02.2016 08:54
Чацьвёра з 35 вучняў Раціцкай школы, шпіталізаваных з прыкметамі атручэньня невядомай этыялёгіі, знаходзяцца ў рэанімацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Чацьвёра з 35 вучняў Раціцкай сярэдняй школы (аграгарадок Рацічы Гарадзенскага раёну), шпіталізаваных з прыкметамі атручэньня невядомай этыялёгіі, знаходзяцца ў рэанімацыі.
Як паведамлялася, 35 вучняў школы шпіталізаваныя з прыкметамі атручэньня ў Гарадзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. У чацьвер днём у дзяцей, якія займаліся на другім паверсе школы, адбылося рэзкае пагаршэньне здароўя (галавакружэньне, млоснасьць, ваніты, павышэньне тэмпэратуры цела й артэрыяльнага ціску).
Праведзеныя замеры паветра на ўтрыманьне шэрагу хімічных рэчываў паказалі, што небясьпечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны. Цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя таксама правёў замеры на наяўнасьць шкодных рэчываў, вынікі якіх будуць вядомыя пазьней. На месцы здарэньня працавала сьледча-апэратыўная група.
белта/вс