Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК пачала падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.02.2016 16:13
Лазавік прапануе ўсе выбары ў Беларусі праводзіць у лістападзе альбо ў сакавіку.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Што трэба ўключыць у мэтадычныя рэкамэндацыі для чальцоў участковых і акруговых выбарчых камісіяў і як лепей арганізаваць трэнінгі для іх?

З абмеркаваньня гэтага пытаньня Цэнтральная выбарчая камісія 1 лютага пачала падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў.

„У правядзеньні сёлетніх выбараў параўнальна з папярэднімі будуць пэўныя зьмены. Але тут усё ў нашых руках”, - паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле яго, пра магчымыя зьмяненьні ў выбарчай кампаніі можна будзе больш дакладна казаць пасьля сустрэчы старшыні ЦВК з Аляксандрам Лукашэнкам.

„Заяўку на такую сустрэчу Лідзія Міхайлаўна падала. Цяпер чакаем, калі кіраўнік дзяржавы зможа яе прыняць”, - дадаў Лазавік.

Адначасова Мікалай Лазавік сказаў, што дата 11 верасьня для парлямэнцкіх выбараў ня самая зручная.

„Амаль усё тут прыпадае на летні пэрыяд. У мяне ўжо даволі даўно існуе думка, што нам трэба было б вызначыць адзіны дзень выбараў. Як гэта робіцца ў некаторых краінах. Напрыклад, узяць для гэтага другую альбо трэцяю нядзелю лістапада. Ці — сакавік. На мой погляд, гэта найбольш зручныя тэрміны”, - паясьніў сакратар ЦВК Беларусі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт