У Беларусі зьніжаны ўзроставы парог крымінальнай адказнасьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.01.2016 15:09
                    
                                 
                
                
                    З 16-ці да 14-ці гадоў зьменшаны ўзрост крымінальнай адказнасьці за некаторыя злачынствы.
                
                
                    
                         pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі зьнізілі з 16-ці да 14-ці гадоў узрост крымінальнай адказнасьці за некаторыя злачынствы. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Валерый Міцкевіч. Новаўвядзеньне прадугледжвае закон Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у шэраг кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Паводле Міцкевіча, з 14-ці гадоў будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за крадзеж шляхам выкарыстаньня камп’ютарнай тэхнікі, і за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі. Адзначаецца, што на гэты крок давялося пайсьці з прычыны павелічэньня падобных злачынстваў, зьдзейсьненых непаўналетнімі.
рацыя/вс