За пошук працы па тэлефоне здымаюць па 700 тысяч рублёў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
25.01.2016 16:40
Ашуканцы прапаноўваюць жыхарам Полацка й Наваполацка "высокаплатную» працу.
Irita Kirsbluma/flickr.com
Званок на распаўсюджаных у гарадах аб'явах абыходзіцца ў круглую суму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ў групе Полацка й Наваполацка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
«Працадаўца» абяцае заробкі да 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Дадзеныя ўлёткі раскідваюць па паштовых скрынях. Раней палачане й навапалачане ўжо атрымлівалі падобныя ўлёткі, сутнасьць ўсюды адна, толькі нумары тэлефонаў могуць адрозьнівацца. Большасьці зацікаўленых «працай», якія пазванілі па падобных нумарах - выстаўляюцца ў выніку велізарныя рахункі за аплату хатняга тэлефона. Сумы дасягалі да 700 тысяч рублёў », - гаворыцца ў паведамленьні.
Пададзены ў аб'яве нумар прадстаўлены "Белтэлекамам» брэсцкаму прадпрымальніку для аказаньня даведачна-інфармацыйных паслуг.
Тарыф за хвіліну званка на яго складае: 49200 рублёў.
charter97.org/яс