Беларускі змогуць служыць на мяжы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
19.01.2016 15:50
Інстытут памежнай службы ў наступным навучальным годзе ўпершыню прыме ў шэрагі курсантаў дзяўчат.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пра гэта БелТА паведаміла начальнік службы па працы са СМІ Інстытута памежслужбы Вікторыя Тарасевіч.
"З новага навучальнага года ў Інстытут памежнай службы прымаюцца на конкурснай аснове ня толькі юнакі, але і дзяўчаты ва ўзросьце ад 17 да 21 года, якія зьяўляюцца грамадзянкамі Беларусі. Жадаючыя паступіць у наш інстытут павінны мець закончаную агульную сярэднюю або прафэсійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй адукацыю, альбо сярэднюю спэцыяльную адукацыю", - распавяла Вікторыя Тарасевіч.
Усяго плян набору ў інстытут на 2016-2017 навучальны год складзе 100 чалавек, зь іх будзе 20 дзяўчат. Іх навучаньне будзе праводзіцца па спэцыяльнасьці "Кіраваньне падразьдзяленьнямі памежнага кантролю".
Заяву для паступленьня неабходна падаць да 1 красавіка 2016 года ў ваенкаматы па месцы жыхарства. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце інстытута.
Белта/ав