Мінабароны: інфармацыя аб расейскай авіяцыі не адпавядае рэчаіснасьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        14.01.2016 10:38
                    
                                 
                
                
                    Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвергла заяву сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны.
                
                
                    
                         Gruszecki/Wikipedia
Gruszecki/Wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвергла заяву сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны Аляксандра Турчынава, зробленае ім у «Фэйсбуку».
Прадстаўнік  украінскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва абвясьціў, што Расея  перакінула свае ваенна-транспартныя самалёты, зьнішчальнікі Су-27 і  баявыя верталёты на аэрадром у Бабруйску (Магілёўская вобласьць).
«Дадзеная  інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці», – заявіў БелаПАН начальнік  упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы  Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.
Нагадаем, у  верасьні 2015 прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны й  МЗС Расеі правесьці з Менскам перамовы й падпісаць пагадненьне аб  разьмяшчэньні ў Беларусі авіябазы. Праз некалькі тыдняў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гаворкі аб разьмяшчэньні расейскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не вялося.
naviny.by/ав