Logo Polskiego Radia
Print

Пунктамі абагрэву скарысталіся больш за 1 тыс. чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.01.2016 16:53
Пункты арганізавала Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.
final gather/flickr.com

Пунктамі абагрэву Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) скарысталіся больш за 1 тыс. чалавек па ўсёй краіне.

Мабільныя пункты Чырвонага Крыжа, на базе якіх для насельніцтва арганізавана гарачае пітво й абаграваньне, устаноўлены ў абласных арганізацыях і ў Менску. Таксама ў пунктах абагрэву валанцёры могуць аказаць першую дапамогу ў выпадку абмаражэньня, пасьля чаго пацярпелага даставяць у лячэбную ўстанову.

Дапамогай пунктаў абагрэву ўжо скарысталася больш за 1 тыс. чалавек па ўсёй краіне. З пачатку студзеня Беларускі Чырвоны крыж рэалізуе комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Зіма-2016», які выкліканы нізкімі тэмпэратурамі й складанымі ўмовамі ў рэспубліцы.

За першыя дні апэрацыі «Зіма» дапамогу валанцёраў ЧК атрымалі больш за 50 аўтааматараў, аўтамабілі якіх апынуліся не гатовыя да нізкіх тэмпэратур і заглухлі на дарозе. Спэцыяльныя мабільныя брыгады эвакуіравалі пацярпелых і іх аўтамабілі ў бясьпечныя месцы.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт