Logo Polskiego Radia
Print

Новае спалучэньне Менск–Івана-Франкоўск

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.12.2015 13:56
Івана-Франкоўск (у дасавецкія часы Станіслаў) – гэта абласны цэнтар і брама ў Карпаты.
www.pixabay.com

Адкрыўся авіярэйс Менск–Івана-Франкоўск, на курорты Карпат. Рэгулярныя рэйсы пачаліся 25 сьнежня на самалётах Embraer-145. Яны адбываюцца тры разы на тыдзень: у панядзелкі, серады і пятніцы. Іх выконвае ўкраінская кампанія «Днеправія». Палёт доўжыцца паўтары гадзіны.

Івана-Франкоўск (у дасавецкія часы Станіслаў) – гэта абласны цэнтар і брама ў Карпаты. У Івана-Франкоўскай вобласьці месьцяцца слаўныя курорты Букавель і Ярэмча. У Букавелі, у прыватнасьці, дзейнічаюць 63 гарналыжныя трасы ўсіх узроўняў цяжкасьці й 16 падʼёмнікаў з прапускной здольнасьцю амаль 35 тыс. чалавек за гадзіну.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт