У Расеі зьнішчана 124 тоны сельгаспрадукцыі, якую прывезьлі зь Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.12.2015 07:12
                    
                                 
                
                
                    У Расеі зьнішчана больш за 124 тоны груш, яблыкаў і салаты, якія прывезьлі зь Беларусі.
                
                
                    
                         Carriagehouse2011/flickr.com
Carriagehouse2011/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Цьвярской вобласьці Расеі зьнішчана больш за 124 тоны агародніны й садавіны, якія прывезьлі зь Беларусі. Расейцы выявілі падробленыя рээкспартныя фітасанітарныя сэртыфікаты Марока, Македоніі й Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Дакумэнтаў на сьвежыя грушы, яблыкі й салату, якія пацьвярджалі б іх бясьпеку, не было. Таму ўсю падкаранцінную прадукцыю зьнішчылі на палігоне цьвёрдых бытавых адходаў у Ржэве.
Дарэчы, 21 сьнежня там жа была ліквідаваная яшчэ адна буйная партыя плодаагародніннай прадукцыі невядомага паходжаньня: 45 тон груш і пэкінскай капусты таксама накіроўваліся зь Беларусі па падробленых рээкспартных фітасанітарных сэртыфікатах Марока.
эўрарадыё/белапан/вс