Стартуе духоўна-асьветніцкая праграма «Сьвятыні Беларусі» 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        20.12.2015 07:00
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Цыкл 26-хвілінных перадач распавядае аб самых велічных і старажытных праваслаўных храмах Беларусі.
                
                
                    
                         Спаса-Прэабражэнская царква ў Ракаве/Hanna Zelenko/Wikipedia
Спаса-Прэабражэнская царква ў Ракаве/Hanna Zelenko/Wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Духоўна-асьветніцкая праграма «Сьвятыні Беларусі» стартуе на тэлеканале Беларусь-3.
Цыкл 26-хвілінных перадач распавядае аб самых велічных і старажытных храмах Беларусі, адкрывае невядомыя старонкі станаўленьня Праваслаўя на тэрыторыі Беларусі, дае падрабязную інфармацыю аб абразах і іншых шанаваных сьвятынях, важную як для вернікаў, так і для людзей, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Вядучы – старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага Экзархата протаіерэй Сергій Лепін.
Праграма падрыхтавана сумесна з прэс-службай Беларускага Экзархата.
Першыя выпускі – у аўторак 22 сьнежня ў 14.10 (аб Праабражэнскім храме ў мястэчку Ракаў) і ў чацьвер 24 сьнежня ў 15.00 (пра Спаса-Эўфрасінеўскі манастыр у Полацку).
church.by/ав