БДУ апублікаваў расцэнкі платных пераздач
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        30.11.2015 19:47
                    
                                 
                
                
                    Лічбы істотна адрозьніваюцца для беларусаў і замежнікаў.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт апублікаваў расцэнкі платных пераздач. Лічбы істотна адрозьніваюцца для беларусаў і замежнікаў, паведамляе «Наша Ніва». Апроч таго, стаўкі для замежнікаў выстаўленыя ў далярах.
Напрыклад, пераздача экзамена каштуе 47-53 тысячы рублёў у залежнасьці ад навуковай ступені выкладчыка. А вось для замежнага студэнта гэта будзе каштаваць $6. Па цяперашнім курсе гэта 109 тысяч рублёў.
Найтаньней каштуюць залікі й кантрольныя работы. Для беларусаў — 33-37 тысяч рублёў, для замежнікаў — $4 (72 тысячы).
вс