Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі абмежавалі пастаўкі беларускіх малака й рыбы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2015 10:40
Выяўлена незаконнае выкарыстаньне беларускім бокам сыравіны з забароненых Рассельгаснаглядам прадпрыемстваў трэціх краін.
pixabay.com/Public Domain CC0

Спэцыялісты Рассельгаснагляду й іх калегі з вэтэрынарнай службы Беларусі сумесна праверылі беларускія прадпрыемствы (дзевяць рыбаперапрацоўчых і шэсьць па вытворчасьці малочнай прадукцыі), якія раней неаднаразова парушалі вэтэрынарнае заканадаўства пры пастаўках прадукцыі за мяжу. Пра гэта паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

У ведамстве адзначылі, што інспэкцыя пацьвердзіла незаконнае выкарыстаньне беларускімі вытворцамі сыравіны з забароненых Рассельгаснаглядам прадпрыемстваў трэціх краін. Беларускія кампэтэнтныя органы фактычна не забясьпечвалі належны кантроль сыравіны й прадукцыі, якая выпускаецца.

Таксама пацьверджана выкарыстаньне на тэрыторыі краіны забароненых у жывёлагадоўлі вэтэрынарных прэпаратаў, а расьсьледаваньня па фактах іх прымяненьня належным чынам не праводзіліся. Акрамя таго, асобныя прадпрыемствы ўжываюць недакладныя мэтады ацэнкі ўтрыманьня рэшткавых колькасьцяў лекавых сродкаў. Выяўлены выпадкі падробкі вэтэрынарна-санітарных дакумэнтаў і сур’ёзныя парушэньні прынцыпу нагляду.

Па выніках праверкі Рассельгаснагляд заявіў аб неабходнасьці часова абмежаваць пастаўкі прадукцыі 13 з 15 праінспэктаваных прадпрыемстваў (8 рыбаперапрацоўчых і 5 па вытворчасьці гатовай малочнай прадукцыі). Рассельгаснагляд заклікаў беларускі бок пачаць поўнамаштабна выкарыстоўваць электронную сыстэму Мэркурый, якая забясьпечвае нагляд, яшчэ да канца 2015 года.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт