ЭЗ не забывае пра беларускіх былых палітвязьняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.11.2015 14:38
                    
                                 
                
                
                    Новая кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі нагадала пра неабходнасьць іх рэабілітацыі. 
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Эўразьвяз працягне падымаць пытаньне аб неабходнасьці поўнай рэабілітацыі ў правах былых палітвязьняў, заявіла БелаПАН новы кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.
Яна нагадала, што ў сумеснай заяве Высокага прадстаўніка ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні і Эўрапейскага камісара Ёханэса Хана ад 22 жніўня вітаецца вызваленьне палітвязьняў,  але гаворыцца, што Эўразьвяз чакае ад уладаў Беларусі «зьняцьця ўсіх  абмежаваньняў на поўную рэалізацыю вызваленымі іх грамадзянскіх і  палітычных правоў».
Андрэа  Віктарын таксама адзначыла, што цягам чатырох месяцаў, на якія ЭЗ  прыпыніў санкцыі супраць Беларусі, Эўразьвяз будзе ўважліва сачыць за  падзеямі ў Беларусі. «Мы будзем назіраць за разьвіцьцём сытуацыі з  дэмакратыяй, вяршэнствам права і правамі чалавека. Акрамя таго, мы  чакаем публікацыі ў канцы года выніковай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЭ па  назіраньні за выбарамі, якую мы таксама будзем браць пад увагу», –  заявіла дыпляматка й адзначыла, што ЭЗ спадзяецца правядзеньня ў  Беларусі неабходных рэформаў выбарчага заканадаўства перад парлямэнцкімі  выбарамі. «І мы гатовыя аказаць падтрымку ў гэтым«, – дадала Віктарын.
Нямецкая дыпляматка Андрэа Віктарын прыбыла ў Мінск 11 верасьня. На пасадзе кіраўніка прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі яна зьмяніла латышку Майру Мору.
БелаПАН