Logo Polskiego Radia
Print

Плякат Яўгеніуша Гета Станкевіча ў Менску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.11.2015 15:05
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава плякатаў вядомага польскага мастака беларускага паходжаньня Яўгеніуша Гета Станкевіча.
Плякаты Гета-СтанкевічаПлякаты Гета-Станкевічаhttp://dks.art.pl

У Менску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава плякатаў вядомага польскага мастака беларускага паходжаньня Яўгеніуша Гета Станкевіча "Гет у арыгінале".

Праект падрыхтаваны Польскім інстытутам у Менску.

Плякаты Яўгеніуша Гета Станкевіча, якія дэманструюцца на выставе, паходзяць са збораў музэя Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вроцлаве, а таксама з калекцыі Доміка Медзярытніка.

Як кажа куратар выставы з польскага боку Марак Станялевіч, Яўгеніуш Гет Станкевіч быў і надалей застаецца важнай асобай для ідэнтычнасьці горада Вроцлава, Эўрапейскай сталіцы культуры 2016 года. Менавіта тут ён стварыў свае найважнейшыя творы, жывучы ў сярэднявечным доміку на ўскрайку Рынкавай плошчы, які наймаў у горада за адзін грош у год. У Вроцлаве ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў ён кіраваў майстэрняй станковай графікі, пазьней — графічнага праектаваньня, і ўрэшце — аўтарскай майстэрняй прафэсійнага малюнка. Выдатны пэдагог і вялікі мастак, выбітны графік, асоба, паўсюдна вядомая і паважаная, але адначасова спрэчная.

Выстава плякатаў вядомага польскага мастака беларускага паходжаньня Яўгеніуша Гета Станкевіча «Гет у арыгінале» працуе ў Менску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт