Рассельгаснагляд заявіў аб рээкспарце грыбоў і рэдзькі зь Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.11.2015 12:11
                    
                                 
                
                
                    Паводле Расеі, рээкспарт зь Беларусі пагражае „дэстабілізацыяй харчовай бясьпекі РФ”.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Рассельгаснагляд заявіў пра сваю заклапочанасьць у сувязі з пастаўкамі зь Беларусі відаў харчаваньня, якія для Беларусі не характэрная. І прапануе беларускаму боку абмеркаваць гэтую праблему. Пытаньні выклікаюць пастаўкі ў Расею праз беларускую тэрыторыю садавіны, грыбоў і рэдзькі.
Адзначаецца, што ва ўмовах дзеяньня санкцый Расеі ў адносінах пэўнай прадукцыі з краін ЭЗ, Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком прадуктаў, якія раней у РФ не пастаўляла. Падобная тэндэнцыя назіраецца ў адносінах гародніны, ягад і экзатычнай садавіны. У Маскве заяўляюць, што некаторая прадукцыя (ягады, грыбы) мае „падробленыя фітасанітарныя сэртыфікаты” Марока й Турцыі, рэдзька - Паўднёваафрыканскай рэспублікі. Раней гэтыя краіны такую прадукцыю ў Расею не пастаўлялі, адзначае Рассельгаснагляд.
У расейскім ведамстве лічаць, што ў апошнія месяцы рэзка ўзрасла рызыка „дэстабілізацыі харчовай бясьпекі РФ” з-за паступленьня з Беларусі падобнай прадукцыі, да якой няма даверу. Расейцаў не задавольвае праца сыстэмы пацьверджаньня сапраўднасьці фітасанітарных сэртыфікатаў, якая дзейнічае ў Беларусі. Калі летась было выяўлена 82 такія падробленыя дакумэнты, дык сёлета ўжо 388.
У Маскве заяўляюць, што пастаўкі прадукцыі ў Расею „у суправаджэньні беларускіх рээкспартных сэртыфікатаў з прыкладаньнем падробленых фітасанітарных сэртыфікатаў Турцыі, Македоніі, Эквадора, Эгіпта, ПАР, Босьніі й Герцагавіны, Марока, Сэрбіі, Туніса, Ізраіля, Бразыліі й Чылі носяць сыстэмны характар”.
euroradio.fm/аз