Logo Polskiego Radia
Print

Новая гістарычная кніга выдавецтва часопіса Arche

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.10.2015 18:09
Кніга гісторыка Вячаслава Насевіча «Беларусы: станаўленьне этнасу й нацыянальная ідэя» мае больш за 500 старонак.
www.flickr.com

Выдавецтва часопіса Arche выдала кнігу беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча «Беларусы: станаўленьне этнасу й нацыянальная ідэя», якая мае больш за 500 старонак. Шэф-рэдактар часопіса Arche Аляксандр Пашкевіч адзначыў, што кніга ўтрымлівае асноўныя працы са шматгадовай навуковай дзейнасьці гісторыка. «Раней усе гэтыя працы былі раскіданыя па розных выданьнях, выдадзеных ня толькі ў Беларусі, але таксама ў Расеі, Летуве, Польшчы. Цяпер усё сабрана пад адной вокладкай», – сказаў Пашкевіч.
Уладзіслаў Насевіч – аўтар каля 400-х навуковых працаў, сярод іх – дзьве навукова-папулярныя манаграфіі, каля 200-х энцыкляпэдычных артыкулаў і больш за 50 гістарычных мапаў для беларускіх энцыкляпэдыяў.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт