Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія турысты менш езьдзяць у Польшчу й Летуву

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.10.2015 10:47
Для беларускага турыстычнага рынку насталі ня самыя лепшыя часы, бо з-за росту курсу валюты паездкі сталі дарагімі.
www.flickr.com

Зацікаўленьне беларусаў паездкамі за мяжу заўважальна зьнізілася ў параўнаньні зь мінулым годам, зазначае Радыё Рацыя. Дырэктар беластоцкай фірмы «Junior» Яўгеніюш Гаўрылюк, удзельнік ярмаркі-выставы «Турызм і адпачынак» у Менску, лічыць, што для беларускага турыстычнага рынку насталі ня самыя лепшыя часы, бо з-за росту курсу валюты паездкі сталі дарагімі.

Летува застаецца ў беларусаў адным з самых папулярных накірункаў, але беларускія грамадзяне пачынаюць лічыць грошы, кажа дырэктар кампаніі Vilnius City Tour Ёнас Ігнатоніс. «Крызыс адчуваецца, хоць беларусы працягваюць езьдзіць на летувіскую Балтыку і ў Вільню», – зазначыў Ігнатоніс.

У летні пэрыяд 2015 года адзначыўся рост паездак беларусаў на балтыйскае ўзьбярэжжа Летувы, Латвіі й Польшчы. Экспэрты зьвязваюць гэта зь немагчымасьцю адпачынку ў Крыме.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт