Ля станцый мэтро ў Менску будуць ствараць міні-рынкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.10.2015 10:59
                    
                                 
                
                
                    Яны маюць быць альтэрнатывай для месцаў нелегальнага гандлю каля станцый мэтро.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску плянуецца ствараць міні-рынкі ў месцах нелегальнага гандлю каля станцый мэтро, паведаміў 3 кастрычніцкай намесьнік старшыні Менгарвыканкама Андрэй Дамарацкі падчас прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам. Паводле яго слоў, міні-рынкі могуць быць пад навесам, тым самым прапаноўваючы «альтэрнатыву людзям, каб яны са сваім таварам маглі стаць ва ўстаноўленым месцы й гандляваць цывілізавана».
Акрамя таго, плянуецца ўзмацніць адказнасьць людзей, якія нелегальна гандлююць у неўстаноўленых месцах, перадае БелТА.
Такім чынам, вырашаць праблему ўлады будуць некалькімі шляхамі, узмацняючы адказнасьць і ствараючы альтэрнатыву – дадаў Андрэй Дамарацкі.
Белта/ав