Затрыманы віцэ-дырэктар Магілёўскага мясакамбіната
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.09.2015 15:10
                    
                                 
                
                
                    Гэта ня першы факт выяўленага злачынства з боку службовых асоб прадпрыемства.
                
                
                    
                         wiki-Klaus
wiki-Klaus
                     
                
                
                
               
                
                          Затрыманы намесьнік дырэктара Магілёўскага мясакамбіната. Яго падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласьці.
Адзначаецца, што гэта ня першы факт выяўленага апошнім часам супрацоўнікамі міліцыі злачынства з боку службовых асоб прадпрыемства. Магчыма, хутка стануць вядомыя імёны саўдзельнікаў учыненага.
У ліпені чалец наглядальнага савета ААТ „Магілёўскі мясакамбінат” быў западозраны ў крадзяжы прадукцыі прадпрыемства больш чым на 300 млн рублёў. У канцы траўня загадчыца крамы фірменнага гандлю згаданага прадпрыемства была абвінавачаная ў крадзяжы некалькіх мільярдаў рублёў. Крымінальная справа ў дачыненьні да яе была распачата падчас расьсьледаваньня дзьвюх іншых спраў аб крадзяжах на прадпрыемстве.
euroradio.fm/аз