Logo Polskiego Radia
Print

Зброю для сырыйскіх паўстанцаў купляюць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2015 14:12
700 магутных процітанкавых ракет для сырыйскіх паўстанцаў былі набытыя ў Беларусі за амэрыканскія грошы.
PAP

Лукашэнка пастаўляе зброю і рэжыму Асада, і сырыйскім паўстанцам. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні журналістаў BuzzFeed (аднаго з найбуйнейшых амэрыканскіх навінных парталаў). Па дадзеных выданьня, Пэнтагон закупляе зброю для паўстанцаў праз малюсенькую, малавядомую прыватную кампанію Purple Shovel LLC.

Такім чынам, ЗША парушылі сваю ўласную палітыку й далі Purple Shovel LLC адабрэньне на куплю "высокатэхналягічных ракет для паўстанцаў зь Беларусі, дыктатуры, якая знаходзіцца пад санкцыямі з боку Эўразьвязу", - піша BuzzFeed.

Справа ў тым, што Дзярждэп ліцэнзуе кожную зьдзелку з удзелам амэрыканскіх кампаній і ёсьць сьпіс краін з абмежаваньнямі па гандлі зброяй, у які ўваходзіць і Беларусь.

BuzzFeed таксама нагадвае, што Беларусь, разам з Расеяй, Іранам і Паўночнай Карэяй зьяўлялася найбуйнейшым прадаўцом зброі рэжыму Башара Асада з 2006 па 2010 год.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт