Заўтра ў Беларусі - да 30 градусаў цяпла
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.09.2015 11:36
                    
                                 
                
                
                    Будзе пераважна без ападкаў.
                
                
                    
                         www.flickr.com
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         У наступныя суткі, 18 верасьня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасьць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёвы, днём зь пераходам на заходні 5-10 м/с, парывы могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 21-28 градусаў цяпла, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да плюс 30 градусаў.
белта/вс