Logo Polskiego Radia
Print

Дысцыплінарка з-за нявыдачы копіі пратаколу правядзеньня вобыску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.09.2015 17:05
Начальнік Лідзкага РАУС паведаміў, што супрацоўнік, які зьдзейсьніў парушэньне нормаў КПК, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці.

Супрацоўнік Лідзкага РАУС прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці з-за нявыдачы копіі пратаколу правядзеньня вобыску

Грамадзкі актывіст з гораду Бярозаўка Вітольд Ашурак атрымаў на сваю скаргу афіцыйны адказ з Лідзкага РАУС. Ашурак скардзіўся на працэсуальныя парушэньні ў час правядзеньня ў кватэры, дзе ён пражывае, ператрусу, які быў зьдзейсьнены 27 ліпеня бягучага году ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы, пачатай пасьля правядзеньня невядомымі флэш-мобу з запальваньнем дымавых шашак каля транспартнай прахадной шклозаводу “Нёман”. Пасьля гэтага ў Бярозаўцы прайшоў шэраг ператрусаў.

Начальнік Лідзкага РАУС Ігар Генец паведамляе Ашурку, што супрацоўнік Яўген Рум, які зьдзейсьніў парушэньне нормаў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу і не выдаў копію пратакола правядзеньня вобыску, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці. Якое менавіта пакараньне было прыменена да парушальніка, не паведамляецца.

Забраныя ў час ператрусу асабістыя рэчы і кампутарная тэхніка Ашурка пакуль ня вернутыя іх уладальніку.

Раней пракуратура таксама прызнала дапушчаныя парушэньні пры правядзеньні вобыска ў Вітольда Ашурка.

spring96.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт