Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч будзе пад прафіляктычным наглядам 8 гадоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2015 15:02
Палітык будзе абавязаны зьяўляцца ў міліцыю па першым выкліку.
euroradio.fm

Мікола Статкевіч будзе знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам 8 гадоў. Палітык будзе абавязаны зьяўляцца ў міліцыю па першым выкліку й не пакідаць сталае месца жыхарства больш, чым на 30 дзён, паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Марына Адамовіч.

Паводле яе, пакуль яшчэ не вядома, ці прадугледжвае ўказ аб памілаваньні Міколы Статкевіча скасаваньне судзімасьці.

Як паведамляе сам Мікола Статкевіч, у выпадку, калі ў яго „назьбіраецца” тры адміністрацыйныя правапарушэньні цягам году, то прафіляктычны нагляд будзе зьменены на прэвэнтыўны. Тады ён ня толькі ня зможа некуды езьдзіць па-за межы Менска, але й павінен будзе знаходзіцца дома з 20 да 8 раніцы. Апроч таго, наяўнасьць прафіляктычнага нагляду азначае, што судзімасьць у Статкевіча застаецца непагашанай. І ён ня мае права балятавацца кандыдатам на любых выбарах.

Як раней паведамлялася, у Статкевіча адзінага з усіх вызваленых 22 жніўня палітвязьняў, у даведцы аб вызваленьні стаіць пазнака „Падпадае пад нагляд”.

Нагадаем, Мікола Статкевіч быў памілаваны кіраўніком краіны разам зь яшчэ пяцьцю палітвязьнямі ў суботу 22 жніўня. За кратамі ён правёў 4 гады й 8 месяцаў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт